У Беларусі 1 студзеня павышаны тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў

тарыфы на цеплавую энергію выраслі на 5%, электрычную -- на 9,5%. Для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць на 8,9 тыс. рублёў (на 3,7%) і складуць у ацяпляльны перыяд 249,6 тыс. рублёў (у летні - 167,2 тыс. рублёў).

Папярэдняе падвышэнне тарыфаў на некаторыя паслугі ЖКГ адбылося 1 жніўня 2012 года. Цяперашняе павышэнне плацяжоў забяспечыць ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг у 15,4%, а па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг - 21,8%.

Зараз каля 70% выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг з'яўляецца датацыйнай, каля 30% - аплачвае насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?