Паслугі сотавай сувязі і перадачы дадзеных большасці тэлекамунікацыйных кампаній Беларусі падаражэлі з 1 студзеня на 20%.

З 1 студзеня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Падаткавы кодэкс Беларусі, якія былі прыняты 26 кастрычніка 2012.

Цяпер паслугі сувязі, якія аказваюцца фізічным асобам, абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць. У сувязі з гэтым сотавыя аператары і інтэрнэт-правайдары павысілі свае тарыфы на 20%.

Падаражанне закранула ўсе паслугі электрасувязі, якія аказваюцца беларускімі аператарамі сувязі. Мабільныя аператары раней праінфармавалі сваіх кліентаў аб росце тарыфаў на памер ПДВ. РУП "Белтэлекам" таксама павысіла на 20% кошт паслуг сувязі для фізічных асоб (паслугі мясцовай, міжгародняй, міжнароднай тэлефоннай сувязі, даведачна-інфармацыйныя паслугі, паслугі сеткі перадачы дадзеных, byfly, Zala і інш.)

Аднак, як адзначаюць эксперты, адмена льготы па ПДВ не заўсёды з'яўляецца дастатковай падставай для 20-працэнтнага павышэння тарыфаў на паслугі сотавай сувязі і перадачы дадзеных. Справа ў тым, што пры ільгоце па ПДВ аператары сувязі ўсё адно куплялі абсталяванне і карысталіся паслугамі, якія абкладаліся падаткам, што знаходзіла адлюстраванне ў тарыфах для насельніцтва. Іншымі словамі, неабходнасць павышэння з 1 студзеня тарыфаў на 20% застаецца пад пытаннем пры ўмове несупадзення поўнай і дабаўленай вартасці на паслугі сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?