Сваю сям'ю паказаў і Дзмітрый Лукашэнка
Сыны кіраўніка дзяржавы выйшлі ў людзі.
Услед за татам і старэйшым братам Дзмітрый Лукашэнка з сям’ёй прыехаў з падарункамі да дзяцей у мінскі дом дзіця № 1.
Мабыць, гэта першае публічнае з’яўленне сярэдняга сына прэзідэнта разам з сям’ёй — жонкай Ганнай і дочкамі Анастасіяй і Дар’яй.
Вядома, што Ганна працуе у кампаніі «Юнівест-М», што належыць аднаму з беларускіх алігархаў Анатолю Тарнаўскаму. Яна з’яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара па маркетынгу.
Народная воля
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ