6 студзеня ў вечаровым эфіры АНТ (18:50) упершыню з’явіцца перадача «Я люблю Беларусь».
Яе вядучым будзе Дзяніс Кур’ян.

«Я люблю Беларусь» — гэта забаўляльна-пазнавальная перадача. Падобныя праграмы ідуць у многіх краінах свету. Ідэя належыць нідэрландскаму тэлеканалу RTL4, яны запусцілі праект яшчэ ў 2008 годзе. Таксама аналагічныя перадачы ёсць у Вялікабрытаніі, Чэхіі, Кітаі, Польшчы, Украіне, Грузіі, Сербіі, Італіі іншых краінах.

У Галандыі ў перадачах удзельнічае дзве каманды па тры чалавекі (кожны рознай узроставай катгорыі). Каманды адказваюць на пытанні кшталту: «Калі краіна скончыла пэўную вайну», «Колькі абласцей у краіне» і г.д.

Вядома, што ў першых беларускіх эфірах будуць удзельнічаць зоркі: Аляксандр Ціхановіч, Эдуард Ханок, доктар Сайкоў, Уладзімір Кубышкін.

«Я люблю Беларусь» будзе выходзіць на расейскай мове.

Беларускай жа аддадзеная роля хутчэй экзотыкі. Гульцы будуць адказваць як перакласці на беларускую мову тое ці іншае слова.
Разам з тым будзе багата пытанняў па гісторыі Беларусі, у тым ліку перыядаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Весці перадачу будзе Дзяніс Кур’ян, які ў кастрычніку сышоў з БТ. 28-гадовы Кур’ян пазней казаў, што ў яго былі некаторыя запрашэнні з Расіі, але выбраў ён АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?