6 студзеня ў эфіры АНТ з’явіцца перадача «Я люблю Беларусь» — забаўляльна-пазнавальная перадача з Дзянісам Кур’янам у якасці вядучага. Гледачы ж памятаюць яго перадусім за кошт працы на Першым канале (БТ).

Пераходы з канала на канал топавых вядучых — рэдкасць для беларускіх рэалій.
Звычайна яны з’язджаюць у Расію ці Украіну, і губляюцца для айчыннага гледача.
«Наша Ніва» склала рэйтынг 10 тэлевядучых апошніх гадоў, што сышлі з працы, якая прынесла ім вядомасць. Дзе іх можна ўбачыць цяпер?

1. Сяргей Дарафееў. фота pinguin.by

1. Сяргей Дарафееў. фота pinguin.by

10. Дзяніс Сухавараў

10. Дзяніс Сухавараў

9. Аляксандр Мартыненка

9. Аляксандр Мартыненка

8. Саша Паўлава

8. Саша Паўлава

7. Лейла Ісмаілава. фота http://lavrenkina.livejournal.com

7. Лейла Ісмаілава. фота http://lavrenkina.livejournal.com

6. Аліна Краўцова. фота pinguin.by

6. Аліна Краўцова. фота pinguin.by

5. Юрый Круглік. фота pinguin.by

5. Юрый Круглік. фота pinguin.by

4. Арташэс Антанян. фота pinguin.by

4. Арташэс Антанян. фота pinguin.by

3. Дзяніс Кур'ян

3. Дзяніс Кур'ян

2. Ягор Хрусталёў

2. Ягор Хрусталёў

10. Дзяніс Сухавараў (былое месца працы — АНТ)

Імя гэтага рэпарцёра мала што кажа шfраговаму гледачу, аднак у 2008 годзе ён выйграў «Тэлевяршыню» за журналісцкае расследаванне «гульняманіі».

«Праславіўся» на ўсю краіну ён пасля таго, як сам трапіў пад крымінальную справу нібыта за махінацыі з крэдытамі, якія, як сцвярджала следства, спускаў у казіно і на гульнявых аўтаматах.

Па словах Сухаварава, ён запіў і прайграў грошы ў казіно. «Пасля прыйшло асэнсаванне, што на мне павіс вялікі доўг. Маральна было вельмі складана. Трэба было змяняць абстаноўку і я сарваўся ў Расію», — узгадваў ён.

Сухавараў знайшоў працу ў расійскіх «Вестях», калі была вынесена пастанова аб яго затрыманні.

Першы суд вынес Сухавараву прысуд у пяць гадоў з канфіскацыяй, але потым гэты прысуд быў абскарджаны і адменены, а сам Дзяніс Сухавараў — апраўданы.

Пасля гэтага былы рэпарцёр пачаў судзіцца з незалежнымі СМІ — патрабаваць кампенсацыю за прычыненую маральную шкоду.

Праз некаторы час Сухавараў падрабязна расказаў пра сваю крымінальную справу ў інтэрв’ю «Белгазеце», а пасля і сам стаў друкавацца там. Дарэчы, на старонцы «крымінал».

9. Аляксандр Мартыненка — ток-шоў «Ход у адказ» («Ответный ход») на Першым канале

Год таму, 17 снежня 2011 указам прэзідэнта быў адпраўлены ў адстаўку намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

Імя гэтага непублічнага чалавека — што дзіўна для тэлевізіёншчыка, — з таго часу так і не з’явілася ў навінах.

Выхадзец з Брэстчыны і выпускнік журфака БДУ, Мартыненка вёў ток-шоў «Ход у адказ» («Ответный ход») і нават атрымаў у 2009 годзе званне найлепшага вядучага грамадска-палітычнай праграмы.

Аднак вядомым Мартыненка быў не толькі як тэлевядучы, але і як муж Наталлі Пяткевіч — прэс-сакратаркі Лукашэнкі, першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер дарадцы кіраўніка дзяржавы. Шлюб быў зарэгістраваны ў 2009 годзе, за дзень да пераможнай для Мартыненкі тэлевяршыні.

Летась чуткі ў інтэрнэце «развялі» Мартыненку і Пяткевіч, аднак дакументальна інфармацыя не пацвердзілася.

8. Саша Паўлава — «Музычны суд», «Зачыстка» на АНТ

Грамадзянка Нідэрландаў, пераможца «Апошняга героя» і былая зорка «Плэйбоя» Вольга Урашова ўварвалася на беларускае тэлебачанне ў 2009 годзе.
Ужо як Аляксандра Паўлава — у новае жыццё з новым імем, вырашыла яна, і змяніла прозвішча ў пашпарце.

Яна нарадзілася ў Мінску, але пасля заканчэння школы і чатырох курсаў факультэта міжнародных адносінаў БДУ з’ехала ў Галандыю, дзе і здабыла вядомасць.

Саша Паўлава з’явілася ў эфіры праграмы «Музычны суд», але многія ўключалі перадачу не для таго, каб паслухаць беларускую папсу, а палюбавацца сімпатычнай вядучай. На тэлебачанні яна пратрымалася два гады.
Не абышлося і без «Тэлевяршыні», якую Паўлава атрымала як найлепшая вядучая музычна-забаўляльнай перадачы.

«Масква, Кіеў ці Еўропа. Разглядаю найлепшую прапанову», — сказала яна ў канцы 2011 года пра свае планы пасля звальнення з АНТ. Аднак пра новую эміграцыю і прафесійныя дасягненні Сашы не чуваць — зацягнулі адносіны. У свецкай хроніцы яна пастаянна фігуруе побач з салістам гурта «Чук і Гек» Паўлам Сыраежкіным.

7. Лейла Ісмаілава — дзіцячае «Еўрабачанне-2010» на Першым канале

Лейла запомнілася гледачам як адна з вядучых дзіцячага «Еўрабачання-2010» у Мінску. За гэты разам з Дзянісам Кур’янам яна і атрымала «Тэлевяршыню» як найлепшая вядучая музычна-забаўляльнай перадачы.

У тэлевізар яна трапляла і здымаючыся ў рэкламе — «Світанак», «Савушкаў прадукт»…

Лейла нарадзілася ў Агдаме, гэта горад у Нагорным Карабаху, на самай мяжы з Азербайджанам. У пачатку 1990-ых, калі на Каўказе разгарнуліся ваенныя дзеянні, сям’я Ісмаілавых пераехала ў Баку. Пасля смерці бацькі было вырашана рушыць у Мінск — на радзіму маці Лейлы.

У Беларусі маладая вядучая скончыла ліцэй БДУ, факультэт журналістыкі БДУ.

Па стыпендыі Еўракамісіі яна паспела павучыцца па абмене ў Грэцыі, а цяпер, неяк пазбегнуўшы суровага беларускага размеркавання, з’ехала ў Лос-Анжэлес спасцігаць кінаіндустрыю.

6. Аліна Краўцова — «Культурныя людзі» на Першы канале

Закончыўшы ў 2004 годзе гістфак БДУ, Аліна Краўцова адразу пачала весці навіны на БТ. У 2007 годзе яна стварыла праграму «Культурныя людзі», з якой пазалетась узяла «Тэлевяршыню». Нарэшце, паспела засвяціцца ў якасці вядучай у «Зорных танцах» і «Славянскім базары».

«Для мяне не мае вялікага значэння месца. У мяне ёсць свае мэты і задачы — і гэта галоўнае.

І ў якім горадзе для іх рэалізацыі складзецца найбольш спрыяльная абстаноўка, там і застануся», —
прызнавалася Краўцова.

Цяпер такая сітуацыя склалася ў Пецярбургу.

Краўцова — адна з двух вядучых крымінальнай хронікі «Место проісшествія» на мясцовым 5 канале.
Адначасова яна атрымлівае трэцюю адукацыю — вучыцца на рэжысёра ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце кіно і тэлебачання. Перад тым яна паспела скончыць Вышэйшую нацыянальную школу тэлебачання і радыё ў Маскве.

5. Юрый Круглік — «Панарама» на Першым канале

Яшчэ аднаго беларуса на пецярбургскім «5 канале» мы паставілі на прыступку вышэй, таму што яго ўзялі весці навіны, а не толькі крымінальную хроніку.

Былы дыктар «Панарамы» і вядучы «Дзяцей новага пакалення», уладальнік «Тэлевяршыні»-2007 Юрый Круглік цяпер з’яўляецца ў кадры ў навіннай перадачы «Теперь».

Круглік нарадзіўся ў Маладзечне. Пасля заканчэння Інстытут культуры (БДУКМ) і службы ў арміі, ён уладкаваўся ў Белтэлерадыёкампанію. Кар’ерны рост пачаўся з пасады вядучага рэгіянальных навінаў на ЛАДзе, а працягнуўся на Першым канале. Адтуль летась ён і з’ехаў у Пецярбургу.

4. Арташэс Антанян — «Навіны спорта» на АНТ

Найлепшы спартыўны каментатар Беларусі 2009 года, які запомніўся заўзятарам саркастычным каментаваннем гульняў футбольнай зборнай Беларусі, летась з’ехаў у Маскву.
Там ён працуе ў «размоўным жанры» на тэлевізійным канале «Камсамольскай праўды», а таксама каментуе спартыўныя спаборніцтвы на падраздзяленнях канала «Расія» — «Расія-2», «Спорт-1» і «Спорт-2».

У Беларусі ён пачынаў дзі-джэем на радыё «Брэст», а пасля перабраўся ў сталіцу, дзе яго голас можна было пачуць на «Радыё Бі-Эй».

3. Дзяніс Кур’ян — «Сфера інтарэсаў», «Актуальнае інтэрв’ю», «5×5», «Спортлато» на Першым канале

Топавы вядучы сышоў з Першага канала ў канцы 2012 года.

Па беларускіх мерках спіс ягоных дасягненняў выглядае ўнушальна і разнапланава — некалькі аўтарскіх перадач, статус найлепшага рэпарцёра 2006 года, найлепшага вядучы музычна-забаўляльнай перадачы 2011 года, прыз глядацкіх сімпатый «Тэлевяршыні»-2009. Апроч таго, дзве вышэйшыя адукацыі — у Акадэміі кіравання і ў БДУ (сумесна з Рыжскай бізнэс-школай).

Пра Кур’яна можна сказаць, што ён вырас на тэлебачанні. Вядучым у моладзевай перадачы «5×5» ён стаў у далёкім 2000 годзе, калі яму было ўсяго 16 гадоў. І вось цяпер прыйшоў час развітацца з БТ. «Вялікія праекты, якія былі б цікавыя мне, у бліжэйшы час кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі не запланаваныя. А сядзець і чакаць чагосьці я не прывык. Тым больш што такія праекты могуць з’явіцца дзесьці яшчэ», — сказаў ён у інтэрв’ю «Камсамолцы». Дзесьці яшчэ аказалася суседнім АНТ. Хоць Кур’яна актыўна сваталі ў Маскву —

летась ён паспяхова адпрацаваў вядучым вялікага канцэрта на Краснай Плошчы, прысвечанага Дню Расіі.
Былі, па яго словах, прапановы і з Украіны.

Зрэшты, Кур’ян яшчэ даволі малады вядучы, яму толькі 28 гадоў. На месцы яго трымаюць і малыя дзеці — летась нарадзілася дачка Мілана. А сыну Кірылу, названаму ў гонар праваслаўнага патрыярха ўжо амаль тры гады.

2. Ягор Хрусталёў — «Крок», «Карамболь», «Усё нармальна, мама», «У джазе толькі дзяўчыны», «Выбар»

Імя гэтага тэлевядучага грымела з сярэдзіны 1990-ых.

Ён, сын дырэктара стадыёна «Дынама», быў адным з сімвалаў новага беларускага тэлебачання.

У 2003 годзе Ягор стаў вядучым ток-шоў «Выбар», пераняўшы эстафету ў Уладзіміра Мацкевіча, якому далі правесці толькі восем выпускаў. Пры Хрусталёве праграма стала больш лагоднай. На чале з новым вядучым яна ішла ў эфіры шэсць гадоў, патрохі губляючы сваю вастрыню.

Вяршыняй бяззубасці «Выбара» стала перадача, у якой эксперты ў студыі на поўным сур’ёзе абмяркоўвалі, ці прыйдзе ў Беларусь вясна, і прапаноўвалі прагаласаваць тэлегледачам.

Зрэшты, Хрусталёў жыў не адным «Выбарам». Ён быў генеральным прадзюсарам АНТ, ствараў «Песні маёй краіны», «Ноч оперы ў Мірскім замку» і іншыя праекты.

Апроч таго, Хрусталёў пісаў песні для многіх зорак беларускай эстрады. Супрацоўніцтва са спявачкай Галінай Шышковай зайшло далёка — так у Хрусталёва нарадзіўся пазашлюбны сын.

У 2009 годзе тэлевядучы кардынальна змяніў жыццё і з’ехаў у Маскву, дзе стаў прадзюсарам спецыяльных праектаў на расійскім забаўляльным канале СТС. Больш у эфіры ён не з’яўляўся.

1. Сяргей Дарафееў — «Добрай раніцы, Беларусь!», «Выбар», АНТ

Адна з галоўных зорак беларускага, а цяпер і ўкраінскага тэлебачання закончыў БНТУ, а журналісцкую адукацыю атрымліваў за мяжой, выйграўшы грант Дзярждэпартамента ЗША. Вядомасць яму прынесла праца на АНТ.

Пра розніцу паміж Хрусталёвым і Дарафеевым, які стаў вядучым «Выбара» пасля Ягора, найлепш сведчыць намінацыя, у якой кожны з іх выйграваў «Тэлевяршыню».

Перадачу Хрусталёва ў 2006 годзе назвалі забаўляльнай праграмай, а вось у Дарафеева ў 2010 гэта была грамадска-палітычная праграма…

Эфір «Выбара» 19 снежня 2010 года кардынальна змяніў жыццё вядучага.

Пасля таго, як на наступны дзень Аляксандр Лукашэнка публічна выказаў сваю незадаволенасць эфірам, перспектыў на беларускім тэлебачанні для Дарафеева не было.
Перадача апынулася ў «творчым адпачынку». Прамаяўшыся некалькі месяцаў без эфіру, Дарафееў сышоў канчаткова.

А Дарафееў пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць на 5 канале. Моўны бар’ер не стаў перашкодай. Ягоны тата — украінец, бацькі вучыліся ў Кіеве і размаўлялі па-ўкраінску.

Цяпер ён вядзе суботнюю праграму «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым». У канцы мінулага года ён выйграў украінскую прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Інтэрв’юер».

«Працаваць цяпер на беларускім тэлебачанні — вось што злачынства, — казаў ён нядаўна. — Да 19 снежня 2010 года для мяне была адна Беларусь, потым Беларусь стала іншая».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?