Кіраўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі Уладзімір Пучкоў даў указанне ўсталёўваць пункты абагравання для аматараў зімовай рыбалкі і даводзіць да іх звесткі прагнозу надвор’я.

На селектарнай нарадзе Пучкоў папрасіў начальніка паўночна-заходняга рэгіянальнага цэнтра МНС Шамсутдзіна Дагірава арганізаваць падраздзяленні для дзяжурства ў месцах, дзе людзі масава выходзяць на лёд.

«Рыбакі павінны ведаць дакладны прагноз надвор’я і там, дзе добрая рыба, мы павінны даваць адпаведную інфармацыю», — заявіў Пучкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?