Дваццаць грамадзян Туркменістана і Узбекістана затрыманыя ў Мінску за дробнае хуліганства на навагодніх гуляннях.
Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Іоскін.

У раёне Палаца спорту выхадцы з Сярэдняй Азіі (каля ста чалавек) паводзілі сябе непрыстойным чынам у адносінах адзін да аднаго і навакольных, заклікі супрацоўнікаў праваахоўных органаў спыніць супрацьпраўныя дзеянні выклікалі з боку парушальнікаў правапарадку неадэкватныя дзеянні.

«Яны спрабавалі аказаць супраціў супрацоўнікам міліцыі, у выніку было затрымана 20 чалавек, з якіх 18 — грамадзяне Туркменістана, студэнты розных навучальных устаноў Мінска, двое — грамадзяне Узбекістана, работнікі замежнага прадпрыемства.
На іх складзеныя пратаколы аб дробным хуліганстве», — адзначыў Аляксандр Іоскін, дадаўшы, што далейшы лёс затрыманых, магчымасць іх знаходжання ў Беларусі разгледзіць суд Кастрычніцкага раёна.

Парушальнікі-замежнікі затрыманыя для прадухілення магчымых канфліктных сітуацый, бо напярэдадні Новага года ў 19.40 на станцыі метро «Купалаўская» адбыўся канфлікт паміж грамадзянамі Беларусі і трыма выхадцамі Азіяцкага рэгіёну, які спынены супрацоўнікамі міліцыі.

«З улікам навагодніх святаў і адсутнасцю прэтэнзій адзін да аднаго пасля праведзенай прафілактычнай працы дадзеныя асобы былі адпушчаныя», — адзначыў Аляксандр Іоскін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?