На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць ва Уфе (Расія), вызначыўся першы фіналіст. Ім сёння стала зборная ЗША, якая ў паўфінале выйграла ў Канады — 5:1.

У фінале зборная ЗША згуляе з камандай Швецыі, якая па булітах выйграла ў Расіі 3:2.

За зборную ЗША выступае цэнтрфорвард Алекс Гальчанюк — сын беларускага гульца Аляксандра Гальчанюка.

Ён нарадзіўся 12 лютага 1994 г. у Мілуокі (штат Вісконсін).

У інтэрв’ю Прессболу Алекс у мінулым годзе казаў:

«Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў з ніводным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне дзівіць. Усе ведаюць, што праводжу летам у Мінску па паўтара-два месяцы, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба так не трэба. Тым жа расейцам я не адказаў адмовай, проста даў згоду амерыканцам. Ні з кім не раіўся — сам прымаў рашэнне гуляць за Беларусь… ой, за ЗША, вядома ж. Усё ж Амерыка — мая радзіма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?