Пенсіянеры ў Беларусі складаюць прыблізна 27% насельніцтва — звыш 2,5 мільёна чалавек.
На выплату пенсій штомесяц расходуецца прыкладна 4,7 трыльёна рублёў. Гэта $550 мільёнаў у эквіваленце.Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.
«Пенсіённая сістэма ў нас працуе стабільна, ускладзеныя на яе задачы выконвае. Пенсіі выплачваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме», — падкрэсліў Кавалькоў.
Меры сацыяльнай палітыкі летась дазволілі павялічыць рэальны памер пенсій на 24%,паведаміў намеснік міністра. Тэндэнцыя росту пенсіённых выплат апярэдзіла нават працэнт павелічэння заработнай платы, які летась дасягнуў 20%.
Кавалькоў нагадаў, што грамадзянам, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту, але працягваюць працаваць, налічваецца дадатковая пенсія, памер якой залежыць ад дадатковай выслугі.