У Беларусі ў 2013 годзе плануецца падрыхтаваць 30 праектаў законаў, з іх 4 новыя.

У прыватнасці,

сёлета плануецца падрыхтоўка 4 новых законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб рынку каштоўных папер», «Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне» і «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання».
Акрамя таго, будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама канцэпцыя праекта закона «Аб самарэгулюемых арганізацыях».

Кіраўнік дзяржавы плануе ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 законапраектаў. Гэта праекты законаў, якія складаюць «бюджэтны пакет», а таксама накіраваны на карэкціроўку Выбарчага кодэкса Беларусі, Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і закона «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?