Упаўнаважаным дзяржаўным органам па ажыццяўленні дзяржаўных закупак вызначана Міністэрства эканомікі. Гэта прадугледжана ўказам № 576 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 снежня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент прыняты ў сувязі з уваходжаннем 1 студзеня 2013 года ў сілу закона ад 13 ліпеня 2012 года «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)».

Таксама ўстанаўліваецца парадак вызначэння арганізатара пры цэнтралізацыі дзяржаўных закупак.

Апрача таго, у мэтах прывядзення заканадаўства аб дзяржаўных закупках у адпаведнасць з законам, а таксама пагадненнем аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках, падпісаным у Маскве 9 снежня 2010 года, уносяцца змены ў асобныя ўказы прэзідэнта і прызнаецца, што страцілі сілу некаторыя ўказы і асобныя палажэнні ўказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?