У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваім лёдзе прайграла рыжскаму «Дынама» з лікам — 2:3 (0:2, 1:0, 1:1).
У мінчан шайбы на рахунку Дзянісава і Крайчака.

Пасля 39 гульняў «Дынама» з 51 балам займае 9-ы радок у Заходняй канферэнцыі, на адзін пункт адстаючы ад зоны плэй-оф: 8-е месца займае «Данбас» з 52 баламі ў 40 гульнях.

Наступныя тры гульні мінчане правядуць на выездзе: 6 студзеня супраць «Атланта», 8-га — супраць «Лакаматыва», 10-га — з «Тарпеда».

Затым будзе серыя з трох матчаў у Мінску: 17-га (чацвер) «Дынама» прымае «Сібір», 19-га (субота) гуляе з «Амурам», 21-га (панядзелак) — з «Металургам» з Навакузнецка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?