Піва ў іспанскай сталоўцы — абсалютная нармальная рэч.

Піва ў іспанскай сталоўцы — абсалютная нармальная рэч.

Агульны выгляд сталоўкі.

Агульны выгляд сталоўкі.

Кафетэрый.

Кафетэрый.

Кафетэрый.

Кафетэрый.

Меню на сёння.

Меню на сёння.

Выгляд звонку. У Малазе зімой цёпла, таму многія студэнты ядуць на тэрасе.

Выгляд звонку. У Малазе зімой цёпла, таму многія студэнты ядуць на тэрасе.

Другая страва сёння.

Другая страва сёння.

Другая страва сёння.

Другая страва сёння.

Дэсерты.

Дэсерты.

Салаты на першае.

Салаты на першае.

Загатоўкі бутэрбродаў.

Загатоўкі бутэрбродаў.

Звычайная чарга па ежу.

Звычайная чарга па ежу.

Мікрахвалёўкай могуць скарыстацца ўсе, хто прыносіць ссабойкі.

Мікрахвалёўкай могуць скарыстацца ўсе, хто прыносіць ссабойкі.

Ранак большая частка іспанскіх студэнтаў пачынае з кавы, соку альбо вельмі папулярнай тут какавы з малаком. Пры гэтым сняданак бывае дастаткова позна, паміж 10-й і 11-й гадзінамі. Нельга абмінуць традыцыю т.зв. «бакадзіа», альбо бутэрбродаў. Разам з ранішнім напоем амаль кожны замаўляе духмяную і гарачую булку з якой-небудзь тутэйшай вяндлінай. Кава, сок ці какава каштуюць 0,8–1 еўра, бутэрброд — 1,15. Тутэйшая буфетчыца расказала мне, што за дзень прадаецца каля 200–300 «бакадзіа».

Паміж 13-й і 15-й гадзінамі ў сталоўцы пачынаюць даваць абед. У яго склад уваходзіць салата, гарнір з мясам альбо рыбай і дэсерт. Супы тут адсутнічаюць. У прынцыпе, нічога асаблівага, адзінае, што хацелася б падкрэсліць, — гэта цана. Як сказала мне ўсё тая ж буфетчыца, адзін мясцовы комплексны абед каштуе 5 еўра, студэнты ж плацяць 4,25. Рэшту даплачвае ўніверсітэт.

Тут вельмі часта прыносяць ежу з сабой. Проста на калідоры стаіць мікрахвалёўка, і ў абедзенныя гадзіны тут збіраецца добрая чарга ахвотных падагрэць «ссабойку». Як кажуць, «усё для людзей». Таксама падабаецца тутэйшая калектыўнасць, калі сябры сядаюць разам і дзеляцца адно з адным тым, што прынеслі з дому.

Хацелася б таксама згадаць цікавы факт. У сталоўцы можна абсалютна свабодна купіць піва. Бутэлька 0,33 мясцовай «Estrella» каштуе 1,8 еўра. Прыкладна столькі ж плацяць за піва ў бары ці на дыскатэцы. Для мясцовых студэнтаў гэта нармальна, і п’юць яны ва ўніверсітэце вельмі рэдка.

З непрыемнага хацелася б назваць толькі вось што: студэнты ў сталоўцы не прыбіраюць за сабой. Гэта адзначыла і буфетчыца, якая працуе тут шмат гадоў. Чаму так — цяжка сказаць.

Сталоўка тут адчыненая з ранку да позняга вечару. А таму, калі стаміўся ці хочацца спаць, родная сталоўка цябе заўсёды прыгрэе і атуліць.

P. S. Крызіс у Іспаніі адчуваецца ў дробязі. Праз дзень пасля напісання артыкула на дзвярах сталоўкі з’явілася картка з надпісам: «У сувязі з тым, што ўніверсітэт ужо не датуе абедаў для студэнтаў, абед каштуе 5 еўра».

P. S. Сярэдні месячны заробак у Іспаніі складае каля 1800 еўра. Беспрацоўныя атрымліваюць каля 500 еўра дапамогі.

* * *

Хто з Вас вучыцца ў іншых краях, напішыце нам аналагічныя артыкулы — як у Вас там ядуць. Дасылайце на [email protected], лепш разам з фотамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?