Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 5 студзеня ў Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, у заходніх раёнах слабая завіруха. Месцамі слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с, па захадзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра цягам сутак мінус 3 — плюс 2, ноччу па ўсходзе да мінус 5°С.

У Мінску 5 студзеня воблачна. Часам снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°С, днём каля 0°С.

6 студзеня па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°С, днём мінус 1—7°С.

7 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, пры праясненнях да мінус 13—15°С, днём мінус 2—9°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?