У Нацбанку катэгарычна абвяргаюць чуткі аб маючым адбыцца 8 студзеня рэзкім росце курсаў долара і еўра, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках. «Гэтая інфармацыя — адкрытае трызненне і правакацыя», — заявіў БелаПАН прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка.

4 студзеня ў фэйсбуку была выкладзена фатаграфія СМС, нібы адпраўленага з гарадскога тэлефоннага нумара кол-цэнтра Нацбанка. З яго вынікае, што кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова падпісала дакумент, адрасаваны абласным упраўленням Нацбанка і Беларусбанку, згодна з якім 8 студзеня курс даляра устанаўліваецца на ўзроўні 14.340 рублёў, еўра — 18.116.

«Гэта было б смешна, калі б не было так па-дурному, — заявіў прэс-сакратар Нацбанка. — Гэта відавочнае трызненне.

Ніхто не адмяняў устаноўленых правілаў курсаўтварэння. Зразумела, чаму такая інфармацыя ўкінутая напярэдадні свята. Для такога курсу неабходна шматразовае перавышэнне попыту над прапановай. А якія прычыны для павышанага попыту? З-за чаго гэта можа адбыцца?».

Цімашэнка нагадаў, што год таму аналагічная інфармацыя распаўсюджвалася пасля закрытага нарады ў кіраўніка Нацбанка.
«Нібыта была нарада, прынята сакрэтнае рашэнне аб павышэнні курсу да 15 тысяч рублёў. Але гэтага не адбылося, і адбыцца не магло», — падкрэсліў прэс-сакратар.

На 5 студзеня курс даляра ўсталяваны Нацбанкам на ўзроўні 8.630, што на 60 рублёў больш курсу на 4 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?