Вакаліст і аўтар песень гурту Rammstein Ціль Ліндэман нарадзіўся 4 студзеня 1963 года ў сям’і вядомага нямецкага мастака і літаратара Вернэра і журналісткі Брыджыт Ліндэман.

У 15 год Ціль у складзе юніёрскай каманды ГДР па плаванні трапіў у Рым. Несанкцыянаваная начная прагулка па горадзе скончылася для юнака допытамі ў Штазі. Тады ён упершыню сур’ёзна задумаўся над тым, у якой краіне ён жыве.

Эпатаж на мяжы фолу і скандальнасць — сталы сцэнічны вобраз Rammstein. Выступ у Мінску ў 2010 годзе таксама не абышоўся без скандалу. Грамадскі савет па маралі на чале з пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом настойваў на папярэднім праглядзе канцэртнай праграмы, абвінавачваючы калектыў у прапагандзе насілля, парнаграфіі, жорсткасці і нацызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?