Студэнтка чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пакончыла з сабой, выкінуўшыся з акна10-га паверху інтэрната № 4 па вул. Беларускай, 19.
Дзяўчына, якая вучылася на факультэце тэхналогіі арганічных рэчываў, зрабіла гэты крок апоўдні 4 студзеня. Прычыны самагубства пакуль невядомыя, праводзіцца следства. Паводле непацверджанай інфармацыі, студэнтка не была дапушчаная да сесіі. Паводле іншых даных, яна вучылася добра, а на такі крок яе падштурхнулі асабістыя матывы.
0
0
0
0
0
0