Дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Вадзім Мельнік падаў у адстаўку. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

«Ён напісаў заяву, яго кантракт скасаваны па ўзгадненні бакоў», — сказала прэс-сакратар ведамства Алена Саланенка.

Мельнік узначальваў дэпартамент з 2006 года.

Часова выконваючым абавязкі дырэктара дэпартамента па авіяцыі Мінтранса з’яўляецца намеснік кіраўніка дэпартамента Уладзімір Косцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?