Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду па выніках снежня 2012 года скараціліся на $112,6 млн. і, паводле папярэдніх даных, на 1 студзеня 2013 года склалі $8095 млн. у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на $134,3 млн. і на 1 студзеня 2013 года склаў $8763,1 млн. у эквіваленце.

«На зніжэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў у снежні 2012 года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме, а таксама змяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку», — растлумачылі ў Нацыянальным банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?