Белстат вырашыў пералічыць тэмпы росту ВУП краіны — і карціна раптам аказалася куды больш прывабнай.

Лічбы росту ВУП Беларусі ў 2012 годзе па кварталах выглядалі наступным чынам: 3,1% у першым, 2,9% у другім, 1,9% у трэцім. Згодна з новымі падлікамі, яны сталі істотна лепшымі: 3,4%, 3,0% і 3,1% адпаведна.

«Папярэдняя адзнака з’яўлялася папярэдняй, паколькі грунтавалася на аператыўнай інфармацыі статыстычных абследаванняў, экспертных ацэнках і ўскосных разліках. Публікуемыя дадзеныя заснаваныя на статыстычных абследаваннях арганізацый і хатніх гаспадарак, дадзеных справаздачы Мінфіна аб выкананні бюджэту РБ, актуалізаваных дадзеных аплатнага балансу Нацбанка, адміністрацыйных даных», — гаворыцца ў афіцыйным каментары Белстата.

Больш за тое, пераразлік ужыты і ў дачыненні да паказчыкаў росту ВУП у 2011 годзе. Папярэднія падлікі, якія былі апублікаваныя ў студзені мінулага года, сведчылі, што ВУП Беларусі ў 2011 годзе вырас на 5,3%.

Цяпер — роўна праз год — зафіксавана, што насамрэч у 2011 годзе рост эканомікі склаў 5,5%
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?