Мама і тата сваё пражылі…
Мама і тата ляжаць у зямлі…
Снегам прысыпаны кветкі й крыжы.
Хочаш, лажыся і побач ляжы,
Бо ўжо нічога не зменіцца тут.
Гэта і ёсць цяпер родны мой кут,
Самы найродны і самы святы.
Сыплецца снег, бы ў нябёсах сады
Раптам і дружна за ноч адцвілі,
Толькі пабачыўшы, што на зямлі
Мамы і таты ў мяне ўжо няма…
Мама і тата… Зіма і зіма…
31.12.2012
0
0
0
0
0
0