Докшыцкі РАУС праводзіць праверку па факце гібелі 41 аленя ў вальеры паляўнічай дачы Камайск. Крымінальная справа не распачыналася, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце Докшыцкага райвыканкама, мёртвых аленяў знайшлі 26 снежня. На тэрыторыі ў 40 га тушы жывёл былі паўсюль, выяўлены плямы рэчыва сіняга колеру. З вялікага статку выжылі толькі 33 алені. Цяпер праводзяцца вірусалагічныя, біялагічныя і хімічныя экспертызы, узяты пробы корму. Тушы жывёл утылізаваныя.

Пагалоўе аленяў у паляўнічай дачы разводзілі два гады. Частку жывёл найбліжэйшым часам планавалася выпусціць на волю.

У паляўнічай дачы ўведзены каранцін. Алені, якія выжылі, пераведзены ў іншую вальеру і знаходзяцца пад назіраннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?