Найхуткімі тэмпамі нарошчваюць актывы і капітал банкі, створаныя пры ўдзеле буйных замежных фінансавых структураў — Прыорбанк, Белгазпрамбанк, Белросбанк ды інш.

Імклівае разьвіцьцё фінансавай сыстэмы краіны справакаваў рост патрэбы беларускіх прадпрыемстваў у крэдытаваньні, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Рост крэдытаваньня пачаўся ў другой палове мінулага году і працягваецца дагэтуль. Да студзеня 2007 г. найбольш папулярнымі былі крэдыты ў замежнай валюце, аднак да канца вясны крэдытаваньне ў беларускіх рублях аднавіла свае пазыцыі.

На сёньня актывы пяці найбуйнейшых банкаў Беларусі перасягнулі мяжу ў 1 мільярд даляраў ЗША. Лідэры банкаўскага рынку маюць адносіны капіталу да актываў па стане на 1 красавіка 2007 г. ніжэй за 20%. Гэта сьведчыць пра тое, што буйныя банкі больш эфэктыўна выкарыстоўваюць капітал, чым драбнейшыя, у якіх гэты паказчык перавышае 20%, роўны яму, альбо складае да 50%.

З павелічэньнем попыту на крэдыты ўзрасьлі і банкаўскія стаўкі.

Адначасова з ростам колькасьці банкаўскіх апэрацыяў назіралася адставаньне павелічэньня рэнтабэльнасьці капіталу. Гэта тлумачыцца акумуляваньнем прыбыткаў ад крэдытаваньня ў банкаўскіх рэзэрвах. Так, па выніках першага кварталу аб’ёмы адлічэньняў у рэзэрвы склала 42,6 млрд бел. руб. — 44% ад чыстага прыбытку. Напрыканцы вясны 2007 г. Сытуацыя палепшылася і прыбытак беларускіх банкаў павялічыўся на 32% у параўнаньні з паказчыкамі мінулага году. Тэмпы крэдытаваньня айчыннай эканомікі не зьніжаюцца, канстатуе «БР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0