Адзін з пілотаў ВПС Сірыі перагнаў свой знішчальнік у Турцыю. Самалёт МіГ прызямліўся на аэрадроме ў горадзе Адана каля сірыйскай мяжы. Лётчык здаўся мясцовым уладам.
Гэта ўжо другі перагон сірыйскага вайсковага самалёта за мяжу падчас цяперашняй грамадзянскай вайны. У канцы чэрвеня 2012 года ў Іарданію на МіГ-21 паляцеў яшчэ адзін пілот.
Нягледзячы на патрабаванне Дамаска вярнуць скрадзены самалёт, знішчальнік застаўся ў Іарданіі, улады якой таксама адмовіліся выдаваць лётчыка на радзіму.
Рэжым Асада выкарыстоўвае авіяцыю для нанясення ўдараў па збунтаваных населеных пунктах. У элітных ВПС служаць пераважна прыхільнікі сям'і Асадаў, якая кіруе Сірыяй больш за 40 гадоў.