Пераможцай стала Аіда Нікалайчук. У суперфінале яна набрала болей галасоў гледачоў па катэгорыі 25+.

Пераможца шоу атрымала галоўны прыз 2 млн грыўняў (250 тыс. даляраў). Аіда дагэтуль працавала касірам, у яе маленькі сын.

Нагадаем, што ураджэнец Жодзіна (тут жывуць яго маці і сястра) Яўген Літвінковіч дабраўся да суперфінала. Яўген летась удзельнічаў у шоу «Украіна мае талент», ён таксама браў удзел у аналагічным конкурсе ў Мінску, але ў Беларусі яго талент аказаўся не запатрабаваны.

Цікава, што абодва суперфіналіст — і Літвінковіч, і Нікалайчук — падапечныя прадзюсара і шоумэна, гульца расійскага «Што? Дзе? Калі7» Ігара Кандрацюка.

Абвяшчэнне вынікаў: спявае Аіда Нікалайчук

Яўген Літвінковіч: Мама

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?