Прэзідэнт Якуціі (Расія) Ягор Барысаў увёў на тэрыторыі рэспублікі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з павелічэннем пагалоўя ваўкоў і пачашчэннем выпадкаў іх нападу на свойскіх жывёл.

З 15 студзеня ў рэспубліцы пачнецца трохмесячны перыяд барацьбы з ваўкамі. Будуць сфарміраваны брыгады паляўнічых для адстрэлу гэтых жывёл. Улады маюць намер выплачваць узнагароду за кожную здабытую ваўчыную скуру. Акрамя таго, найлепшым паляўнічым будуць выплачаныя асаблівыя прэміі. Іх памер складзе шасцізначная лічбу.

Сезон палявання на ваўкоў будзе адкрыты круглы год да таго часу, пакуль колькасць звяроў не скароціцца да 500 асобін - менавіта такі лік, па разліках навукоўцаў, з'яўляецца аптымальным для рэгіёну. У цяперашні час на тэрыторыі Якуціі жыве больш 3,5 тысяч ваўкоў.

Паводле дадзеных міністэрства сельскай гаспадаркі Якуціі

ў 2012 годзе ваўкі загрызлі 313 табунных коней і больш за 16 тысяч свойскіх аленяў.

Спецыялісты мяркуюць, што ваўкі сталі часцей нападаць на хатніх жывёл з-за скарачэння папуляцыі зайца-беляка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?