Ін'еста, Месі, Крышціяну Раналду...

Ін'еста, Месі, Крышціяну Раналду...

7 студзеня стане вядома імя найлепшага футбаліста 2012 года па версіі ФІФА. Урачыстая цырымонія ўручэння «Залатога мяча» пройдзе ў Цюрыху.

Па выніках галасавання на гэты прыз прэтэндуюць тры футбалісты: два гульцы «Барселоны» — паўабаронца Андрэс Ін’еста і форвард Ліянэль Месі, а таксама форвард «Рэала» Крыштыяну Раналду,

У выпадку, калі «Залаты мяч» зноў дастанецца Месі, як і ў 2009, 2010 і 2011 гадах, то аргенцінец стане 4-кратным уладальнікам гэтага трафея, што раней нікому не ўдавалася.

Знакамітыя футбалісты Мішэль Плаціні, Ёхан Круіф і Марка ван Бастен прызнаваліся найлепшымі гульцамі па тры разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?