Высвятляецца, што разумныя мужчыны рэдка здраджваюць жонкам. Навукоўцы з Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук высветлілі, што мужчыны з самым высокім IQ больш манагамныя і, адпаведна, менш схільныя да здрадаў.

Разумнейшыя, насамрэч, думаюць часцей пра іншае. Паводле словаў даследчыкаў, такія мужчыны надаюць больш значэння сексуальнай выключнасці партнёркі. Прычыны таго, што разумныя мужчыны захоўваюць вернасць сваім спадарожніцам, хаваюцца ў эвалюцыйным развіцці.

Пры гэтым, як адзначаюць навукоўцы, сувязі паміж узроўнем інтэлекту у жанчын і вернасцю выявіць не ўдалося. На жаль.

Пры гэтым мужчыны даруюць здраду шмат радзей, чым жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?