Падпіска на асноўныя беларускія газеты на першае паўгоддзе 2013 года абышлася ў 1,1–1,3 разу даражэй, чым на другое паўгоддзе 2012 года,
сведчыць параўнанне цэн у падпісных каталогах.

Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды», «Рэспублікі», «Народной газеты» і «Белорусской нивы» падаражэлі на 33,1% (са 148.800 да 198.000 рублёў), «Знамени юности» — на 29,6% (з 81.000 да 105.000), «7 дней» — на 26,8% (з 78.300 да 99.300), «Комсомольской правды» в Белоруссии» — на 24,5% (са 377.400 да 469.800).

«Белорусская военная газета» павялічыла кошт падпіскі на 31% (з 83.100 да 108.900 рублёў), «На страже» — на 22,7% (з 80.700 да 99.000).

Кошт падпіскі на «БелГазету» узрос на 9,5% (са 105.600 да 115.600 рублёў), «Белорусы и рынок» — на 28,6% (з 70.200 да 90.300), «Нашу ніву» — на 3,3% (з 91.500 да 94.500), «Народную волю» — на 31,6% (са 114.000 да 150.000).

Цана паўгадавой падпіскі на газету «Прессбол» павысілася на 29% (з 310.000 да 400.000), «Спортивная панорама» — на 32,3% (са 150.950 да 199.500).

Разам з тым «Аргументы и факты» в Белоруссии» зменшылі кошт шасцімесячнай падпіскі на 27,3% (са 136.800 да 99.500).

Узрос кошт падпіскі на абласныя газеты. У прыватнасці, «Витебский рабочий» падаражэў на 24,3% (са 111.000 да 138.000 рублёў), «Могилевская правда» — на 35,4% (з 78.000 да 105.600), «Гомельская праўда» — на 15,5% (са 132.000 да 152.400), «Заря» (Брэст) — на 28,9% (са 114.000 да 147.000), «Брестский курьер» — на 17% (з 98.700 да 115.500), «Гродзенская праўда» — на 28,6% (з 84.000 да 108.000), «Мінская праўда» — на 38,5% (з 78.000 да 108.000).

Па-рознаму змяніўся кошт падпіскі на выданні Расіі, Украіны і Казахстана. Кошт камплектаў на першае паўгоддзе 2013 года склаў:
«Российская газета» — 738.300 рублёў (у другім паўгоддзі 2012 года — 798.000; зніжэнне на 7,5%), «Красная звезда» — 1.444.200 (1.443.300; +0,1%), «Медицинская газета» — 1.498.500 (1.459.500; +2,7%), «Учительская газета» — 583.900 (912.500; -36%), «Известия» — 595.500 (469.800; +26,8%), «Мир новостей» — 546.200 (604.300; -9,6%), «Мир криминала» — 148.200 (189.600; -21,8%), «Ведомости» — 1.749.300 (762.000; +129,6%), «Правда» — 217.800 (216.600; +0,6%); «Правда Украины» — 291.550 (346.550; -15,9%), «Голос Украины» — 929.700 (1.119.300; -16,9%), «Команда» — 1.701.000 (1.903.500; -10,6%); «Казахстанская правда» — 695.550 (624.250; +11,4%).
За апошні год кошт падпіскі на «Советскую Белоруссию», «Звязду», «Рэспубліку», «Народную газету» і «Белорусскую ниву» ўзрос на 78,4%, «Знамя юности» — на 63,6%,
«7 дней» — на 82,1%, «Белорусскую военную газету» — на 60,8%, «На страже» — на 55,8%, «Народную волю» — на 47,1%, «Белорусы и рынок» — на 51,7%, «Прессбол» — на 53,8%, «Спортивную панораму» — на 67,6%, «Нашу ніву» — на 4,7%.
Вельмі дарагой застаецца падпіска на выданні далёкага замежжа.
Да прыкладу, гадавая падпіска на нямецкі штотыднёвы часопіс Stern каштавала 9.692.706 рублёў, або 186.398 рублёў за нумар. Разам з тым рознічная цана часопіса ў самой Германіі ніжэйшая амаль у пяць разоў (3,5 еўра, або 39.550 рублёў у пераразліку па курсе на канец 2012 года). Самым дарагім у каталогу быў брытанскі штотыднёвы часопіс Nature — 109.778.973 рублі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?