Брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс памерла з-за таго, што выпіла занадта шмат алкаголю. Пра гэта сведчаць вынікі другога коранерскага расследавання прычын яе смерці.

Як паведаміла ў аўторак коранер Шырлі Рэдкліф, прычынай смерці спявачкі стала алкагольнае атручванне, бо колькасць алкаголю ў яе крыві было практычна смяротным.

23 ліпеня 2011 г. Эмі Уайнхаўс была знойдзеная мёртвай у сваім доме на поўначы Лондана. Ёй было 27 гадоў.

Утрыманне алкаголю ў яе крыві больш чым у пяць разоў перавышала дапушчальную норму для кіроўцаў. На працягу некалькіх гадоў спявачка лячылася ад алкагалізму і наркаманіі і незадоўга да смерці прайшла курс ў рэабілітацыйнай клініцы.

Коранерскае расследаванне прыйшло да высновы, што смерць Уайнхаўс наступіла ў выніку няшчаснага выпадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?