Ад пачатку студзеня ўступіў у сілу новы «каштарыс» Еўрасаюза.
Ён уключае ў сябе суму, якая выдзяляецца еўрапейскімі структурамі на дзень камандзіроўкі ў тую ці іншую краіну свету.За гэтыя грошы можна знайсці жыллё, паесці, даехаць на мясцовым транспарце да патрэбнага месца сустрэчы і пакінуць трохі на іншыя выдаткі.
Дзень жыцця ў Беларусі ацэнены ў 196 еўра. Дарэчы, столькі ж выдзяляецца для камандзіроўкі ў
Найбольш грошай выдзяляецца падарожным уУслед за імі — карыбская Ангілья (356 еўра) і афрыканская Ангола (354 еўра).Папуа-Новую Гвінею (431 еўра) і Расію (366 еўра).
Найменшыя камандзіровачныя можна атрымаць у Такелау (58 еўра). Гэтая краіна знаходзіцца пад кіраваннем Новай Зеландыі. Наступныя — Тувалу, што пасярод Акіяніі (94 еўра), Усходні Тымор (107 еўра) і Іран (115 еўра).
Што да больш папулярных краінаў, то, напрыклад, жыццё еўрапейскага чыноўніка ў ЗША ацэньваецца ў 279 еўра, у Японіі — 307 еўра, у Францыі — 245 еўра. Зрэшты, большасць краін Еўрасаюза «каштуюць» 220–250 еўра.
Што да суседзяў Беларусі, то ва Украіне сутачныя складуць 319 еўра, у Польшчы — 217 еўра, у Латвіі — 211 еўра. Нарэшце, Літва «таннейшая» за нас. У гэтай краіне камандзіровачныя роўныя 183 еўра.