Кампанія «Белтэлекам» з 18 студзеня 2013 года павялічвае свае тарыфы ў сярэднім на 10%. Змены будуць закранаць паслугі па прадастаўленні інтэрнэту, лічбавага тэлебачання і тэлефоннай сувязі.

Новыя дакладныя тарыфы яшчэ не агучаныя. Аднак

калі перад 1 студзеня безлімітны доступ да інтэрнэту «Дамасед» на хуткасці 1 Мб/с каштаваў 59 400 рублёў, то пасля 18 студзеня будзе каштаваць каля 78 тысяч рублёў.
Фактычна рост цаны дасягне 32%.

«Кампанія „Белтэлекам“ прытрымліваецца пазіцыі максімальна магчымага стрымлівання росту цэнаў. Аднак далейшае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі найноўшых тэхнічных рашэнняў. Гэта змушае кампанію унесці змены ў кошт некаторых паслуг электрасувязі, даводзячы яе да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў», — паведамляецца ў заяве.

Нагадаем,

з 1 студзеня 2013 тарыфы «Белтэлекама» і іншых правайдараў выраслі на 20%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?