Здарэнні

Ні ГУУС Мінгарвыканкама, ні МУС пакуль не каментуюць забойства ў Мінску супрацоўніка міліцыі

ГУУС Мінгарвыканкама і МУС Беларусі пакуль ніяк не каментуюць забойства пры выкананні службовых абавязкаў у Мінску 8 студзеня супрацоўніка міліцыі і раненне яго напарніка,
заявілі ў структурах па сувязях з грамадскасцю гэтых ведамстваў.

8 студзеня прыкладна ў 16 гадзін следча-аператыўная група выбыла на месца здарэння ў прыватны сектар Маскоўскага раёна па заяве адной з мясцовых жыхарак аб тым, што на вуліцы Машыністаў нехта страляе з агнястрэльнай зброі па яе сабаку. Жанчына званіла ў міліцыю па тэлефоне 102. Падчас адпрацоўкі прыватнага сектара яна ўказала на канкрэтнага грамадзяніна, які, паводле яе слоў, страляў у жывёліну.

    Супрацоўнікі міліцыі пачалі апытанне мужчыны 1953 года нараджэння, які пражываў у адным з дамоў прыватнага сектара. У адказ на гэта ён дастаў пісталет і адкрыў агонь на паражэнне. У выніку адзін міліцыянер загінуў на месцы, яго напарнік быў паранены. Супрацоўнікі міліцыі стралялі ў злачынцу, але ён схаваўся ў гаражы, што размешчаны каля дома, дзе скончыў самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.

    Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа па арт. 362 КК (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў), паведамляе БелаПАН.

Загінулага прапаршчыка Ігара Іванчыка характарызуюць як дасведчанага супрацоўніка. Яму было 37 гадоў.

Кажуць, што ён кінуўся абяззбройваць Мікалая П. пасля таго, як быў паранены калега, дадае Еўрарадыё

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць