Даследчыкі з універсітэта ў Ньюкасле (Вяликабрытанія) змаглі патлумачыць, чаму пасля доўгага знаходжання ў гарачай ванне пальцы робяцца зморшчанымі.

Гэту фізіялагічную з'яву называюць загадкай усіх часоў і народаў.

Паводле гіпотэзы брытанскіх даследчыкаў, мокрыя прадметы прасцей трымаць пальцамі са зморшчынамі, чым сухімі і гладкімі.

Яны выказалі здагадку, што няроўнасці на пальцах з'явіліся ў продкаў сучаснага чалавека ў выніку эвалюцыі, калі ім даводзілася даследаваць вадаёмы і шукаць у мокрай траве ежу.
Гэта значыць, зморшчыны на пальцах -- для лепшага счаплення з прадметамі.

Доўгі час існавала меркаванне, што зморшчыны ёсць вынікам набрынання скуры пад вадой, але апошнія даследаванні паказалі, што яны ўтвараюцца з-за сціскання пад вадой крывяносных сасудаў, а гэта, у сваю чаргу, вынік дзейнасці сімпатычнай нервовай сістэмы. Той факт, што ў з'яўленні зморшчын задзейнічанае кровазабеспячэнне, прымусіў навукоўцаў задумацца пра больш глыбокія эвалюцыйныя прычыны іх існавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?