Наста Дашкевіч (да шлюбу Палажанка) атрымала першае спатканне з мужам, палітвязнем Змітром Дашкевічам [яны пажаніліся ў канцы снежня]. Спатканне адбылося ў першай палове дня 9 студзеня ў Гродзенскай турме і доўжылася 2 гадзіны.

Размаўлялі муж і жонка Дашкевічы праз шкло ў пакоі для кароткатэрміновых спатканняў, у прысутнасці міліцыянтаў і іншых зняволеных з іх сваякамі.

«Але гэта нам не перашкаджала. Нават калі б побач нешта свідравалі, я нічога не чула, акрамя голасу Змітра», — сказала Наста Дашкевіч.

Пра Змітра Дашкевіча Наста паведаміла, што ён цяпер у той жа адзіночнай камеры, куды трапіў адразу пасля пераводу з мазырскай калоніі, на ўмовы не скардзіцца, на паслабленне рэжыму ці на датэрміновае вызваленьне не спадзяецца.

«Больш за тое, ён не ўпэўнены, што выйдзе на волю ў жніўні, калі скончыцца ягоны тэрмін. Бо можа што заўгодна здарыцца, ад гэтага нельга засцерагчыся. Але Зміцер не траціць добрага настрою, ён паўтарае, што трэба спадзявацца на лепшае. У тым ліку мы абмяркоўвалі наша будучае вянчанне, якое, безумоўна, у турме немагчыма правесці, а трэба чакаць вызвалення», — сказала Наста Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?