25 сакавіка 2008 г. Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду
— прынесла яму вышыванку са словамі малітвы «Ойча наш». Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу.
І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзве базавыя велічыні нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Інцыдэнт адбыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дома, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. У той самы дзень адбыўся працэс у Чыгуначным райсудзе, дзе спадарыня Антаніна спрабавала пераканаць суддзю,

што на ўручэнне падарунку, хай сабе і ў грамадскім месцы, не патрэбная санкцыя ўладаў.
Тым не менш, суд скончыўся штрафам для актывісткі і канфіскацыяй «крамольнай» вышыванкі. Абскардзіць гэтае рашэнне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе…
Пасля звароту Антаніны Піванос у Камітэт па правах чалавека ААН прайшло больш за 4 гады, але рашэнне актывістка атрымала станоўчае.
Згодна з ім, у дачыненні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле частка 2 гэтага артыкулу, грамадзяне дзяржаў — удзельніц Пакта, сярод якіх ёсць і Беларусь, маюць права на вольнае выказванне сваіх думак. Менавіта гэтае права жыхаркі Віцебску было незаконным чынам парушана.
Паводле рашэння Камітэта, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю, пакрыць панесеныя актывісткай выдаткі і вярнуць канфіскаваную маёмасць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?