Затрыманы вылет самалёта з Мінска на Маскву, у аэрапорт Шарамецьева. Вылет меўся быць а 6-й раніцы, але адкладзены да 12:00,
паведамляе сайт беларускага аэрапорта.

У Вільні, у аэрапорце, таксама быў пярэпалах.

У Вільні, у аэрапорце, таксама быў пярэпалах.

Тым часам у Маскве правяраюць два самалёты на наяўнасць выбухоўкі.
Самалёты прыбылі з Вільні, у аэрапорты «Шарамецьева» і «Унукава». Аператыўнікі атрымалі сігнал пра закладзеную выбуховую прыладу. Самалёты адагналі на далёкія стаянкі, пасажыраў высадзілі, на месцы працуюць кінолагі.
Самалёт, які прыбыў ва «Унукава» належыць кампаніі «Ютэйр», у «Шарамецьева» — кампаніі Air Baltic.
На борце першага, паводле папярэдніх дадзеных, знаходзяцца 35 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле delfi у Вільні затрыманы мужчына, які ананімна паведаміў у паліцыю пра бомбу на борце самалёта. Затрыманы моцна п'яны. Выбухоўку не знайшлі.

У Вільні былі адкладзеныя ўсе ранішнія рэйсы, пасажыраў высадзілі і правяралі зноў. Праверка мелася працягнуцца да 10-й раніцы паводле мінскага часу.

У 9.40 паліцыя паведаміла, што падазраваны ўжо усталяваны. Высветлілася, што гэта О.К. (1970 г.н.), ён дастаўлены ў камісарыят паліцыі, у яго ўстаноўлена ап'яненне 2,78 праміле. У сувязі з ілжывым паведамленнем пачата дасудовае расследаванне па артыкуле 285 Крымінальнага кодэкса. За ілжывае паведамленне пагражае штраф, грамадскія працы або пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?