Як паведамілі ва ўпраўленні МНС па Магілёўскай вобласці, жанчына аднесла гадзіннік, зняты ў1970-я гады з падводнай лодкі, які вісеў на кухні, у Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, паглядзеўшы навуковую тэлеперадачу, у якой гаварылася, што такія прадметы могуць выпраменьваць радыяцыю.
Пры замерах, праведзеных работнікамі цэнтра, на паверхні гадзінніка было выяўлена радыеактыўнае
Як растлумачыла спецыялістам жанчына, гадзіннік, што вісеў на сцяне ў кухні, а таксама той, што быў у кладоўцы, 14 гадоў таму былі падараваныя ім на вяселле адным са сваякоў мужа.
Работнікі бабруйскай санстанцыі плануюць дадаткова правесці дазіметрычныя вымярэнні радыяцыйнага фону ў кватэры і ў жылым доме з даваннем жыльцам неабходнай інфармацыі аб радыяцыйным становішчы.
Камісія па НС Бабруйскага гарвыканкама мае намер прыцягнуць спецыялістаў для далейшай утылізацыі крыніцы іянізуючага выпраменьвання. Радыеактыўны гадзіннік з кватэры выдалілі. «Рэчы, якія выпраменьваюць радыяцыю, павінны быць утылізаваныя», — заявілі ў абласным упраўленні МНС.