Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.

Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны.

Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?