Гэтым разам на таргі выстаўлена 25 участкаў у г. Заслаўе, Гаранскім, Каладзішчанскім, Крупіцкім, Луговаслабодскім, Міханавіцкім і Рогаўскім сельсаветах.

Два ўчасткі ў Заслаўі па вул. Нагорнай выстаўленыя на аўкцыён па пачатковых цэнах Br226 млн і Br235 млн. Яны забяспечаныя інжынернымі камунікацыямі. І гэта самыя дарагія зямельныя ўчасткі, якія выстаўленыя 18 студзеня на аўкцыён.

Самым дарагім зямельным участкам сярод сельскіх населеных пунктаў, выстаўленых на гандаль, аказаўся ўчастак з камунікацыямі ў в. Кайкава Міханавіцкага сельсавета. Ён выстаўлены на таргі за Br100 млн.

Яшчэ два ўчасткі № 1 і № 6 без камунікацый у в. Кайкава будуць рэалізоўваць па пачатковай цане Br67 млн, участак № 8 па вул. Жывёлаводаў — па цане Br60 млн.

У Каладзішчанскім сельсавеце на аўкцыёне будуць рэалізоўвацца 7 зямельных участкаў. Пачатковыя цэны на ўчасткі без камунікацый у в. Ліпавая Калода склалі Br32-33 млн.

У пасёлку Гарадзішча будуць прадавацца 3 участкі (электрычнасць, газ). Пачатковая цана — Br81 млн.

Два ўчасткі ў в. Лебядзінец Луговаслабодскага сельсавета выстаўленыя на таргі па пачатковай цане Br53 млн. Участкі абсталяваныя вадой і электрычнасцю.

У Крупіцкім сельсавеце на таргі выстаўленыя 3 участкі з частковымі камунікацыямі па пачатковых цэнах Br31 млн, Br32 млн, Br 43 млн.

Два ўчасткі ў Гаранскім сельсавеце выстаўленыя на таргі па пачатковых цэнах Br16 млн (в. Дулічы) і Br31 млн (в. Вішнеўка). Абодва ўчасткі не маюць камунікацый.

За Br19 млн выстаўлены на аўкцыён ўчастак у в. Рогава Рогаўскага сельсавета. Ён абсталяваны электрычнасцю.

Заявы на ўдзел у аўкцыёне можна падаць у Мінскі райвыканкам да 14 студзеня 2013 года.

Адзначым, што 11 студзеня ў будынку раённага выканкама пройдзе яшчэ адзін аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. На таргі выстаўленыя ўчасткі ў Гаранскім, Каладзішчанскім, Папярнянскім, Рогаўскім, Сенніцкім, Хацежынскім, Юзуфоўскім сельсаветах. Аднак прыём дакументаў на ўдзел у гэтым аўкцыёне ўжо завершаны. Дадзеная інфармацыя можа быць цікавай для тых, хто хоча паназіраць за ходам таргоў і прыцаніцца да ўчасткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?