У вытворчасці Мазырскага раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі знаходзіцца крымінальная справа па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць, распачатая ў дачыненні да жыхара райцэнтра 1967 года нараджэння.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, сын збіў хворага ляжачага бацьку, бо не хацеў даглядаць яго.

У кватэры жылі пенсіянер 1929 года нараджэння і яго сын з сужыцелькай. Жылі на пенсію бацькі, бо мужчына і сужыцелька не працавалі.
Пенсіянер захварэў і быў прыкаваны да ложка. 30 снежня мужчыну, паводле яго слоў, раззлавала, што ад бацькі непрыемна пахне, і ён збіў старога.

Калі менавіта памёр пенсіянер, невядома. Прыяцелі падазронага далі паказанні, што пасля Новага года былі ў гасцях у яго, і хворы бацька ляжаў на падлозе. Яны яго пераклалі на ложак. 3 студзеня ў кватэру зайшла суседка і, выявіўшы, што пенсіянер мёртвы, выклікала міліцыю. Паводле заключэння экспертызы, мужчына памёр ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы і кровазліцця. Магчыма, яго б выратавалі, калі б хтосьці своечасова выклікаў хуткую дапамогу.

Падазроны сваю віну прызнае. Праводзіцца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?