Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што неабходна прыняць рашэнне па ўзмацненні адказнасці дзяцей за старых бацькоў. Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы ў Ждановічах.

«Трэба прымусіць дзяцей глядзець сваіх старых, а калі не хочуць — хай за гэта плацяць», — сказаў Лукашэнка. Ён даручыў вывучыць, як гэта пытанне адлюстравана ў заканадаўстве. «Калі не хапае заканадаўчай базы, то ў першым паўгоддзі трэба прыняць рашэнне. Дзеці павінны клапаціцца пра сваіх бацькоў», — лічыць Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў хуткім часе пачнецца кантроль выканання рашэнняў па бацьках, якія пакінулі сваіх дзяцей і якія (дзеці) знаходзяцца на апецы дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?