Сайт мінскага «Дынама» паведамляе, што абаронца клуба Вабга Ц’енчэн перайшоў у арэнду ў «Гомель».
Аднак гэта не адзіная навіна, звязаная з футбалістам.
Ад нядаўняга часу Вабга стаў Цярэнціем Луцэвічам. Спартсмен памяў імя на «больш звыклае для беларускага вуха». Прозвішча ён узяў у бабулі, якая яго выхавала, а імя далі пры хросце.
Вабгу Ц’енчэну 21 год. Нарадзіўся ён у Камеруне, у сям’і беларускі і камерунца. Аднак у хуткім часе жанчына прывезла хлопчыка на Радзіму, хаця сама вярнулася ў Афрыку. Выхоўвала Вабгу бабуля.
У адным з інтэрв’ю футбаліст казаў:
«Ведаю, што мой бацька памёр, а маці пераехала назад у Беларусь, але сустракацца са мной у яе няма жадання… Што ж, гэта яе выбар».
Вядома, што Вабга вучыцца на эканамічным факультэце БДУ, прычым паступаў туды на агульных асновах. Пра расізм у Беларусі ён кажа: «Не сказаў, што пакутую, але заўсёды ёсць людзі, якія коса глядзяць на цябе».
Ц’енчэн выступаў за юнацкую зборную Беларусі па футболе.