Хуліганаў зафіксавалі відэакамеры метро.
Крысціна адказвае інтэрнаўтам: «Паганыя пацукі! Я нічога падобнага не рабіла».
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі траіх маладых людзей, якія падазраюцца ў датычнасці да збіцця інваліда ў сталічным метрапалітэне.Гэта стала магчымым дзякуючы ўважлівасці і спагадлівасці беларускіх
Аднак дакладна ўстаноўлена, што з траіх названых асоб да падзеяў у метрапалітэне мае дачыненне толькі адна. Гэта сказала «Нашай Ніве»
Крысціна, падабенства якой з удзельніцай інцыдэнту ў метро выявілі інтэрнаўты, спачатку адказвала ў сябе Укантакце: «Паганыя пацукі! Я нічога падобнага не рабіла» (скрын вышэй). А пасля выдаліла свой акаўнт.
2 студзеня ў вагоне мінскага метро невядомыя маладыя людзі моцна збілі інваліда, які папрасіў саступіць яму месца. Просьба да грамадзян аб дапамозе ва ўсталяванні вінаватых асоб была апублікавана раніцай 10 студзеня на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. У паведамленні змяшчаліся фота і відэазапіс, на якіх былі падазраваныя.
Праз некалькіх гадзін пасля апублікавання дадзенай інфармацыі
Неўзабаве на сайт «Перахоп» прыйшло ананімнае паведамленне, у якім змяшчалася ўдакладняючая інфармацыя пра двух іншых магчымых падазраваных.
Раніцай 11 студзеня ўсе падазраваныя былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі РУУС для правядзення праверачных мерапрыемстваў.Кваліфікацыю зробленага будзе вызначаць Следчы камітэт, куды будуць перададзеныя матэрыялы праверкі.