Дзве першыя ракеткі свету - Вікторыя Азаранка і Новак Джокавіч - перад цырымоніяй лёсавання ў Мельбурне, 11 студзеня 2013 г.
Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ў стартавым матчы згуляе з прадстаўніцай Румыніі Монікай Нікулеску (№ 54); год таму Вікторыя выйграла Australian Open.
Амерыканка Серэна Уільямс, пасеяная пад трэцім нумарам, можа сустрэцца з Азаранкай у паўфінале.
Іншая беларуска Вольга Гаварцова (№ 57) у першым раўндзе згуляе з Палін Парменцье (Францыя, № 66).