Кіроўца Някляева: Якая паскуда ўвяла Паэту ў вушы, што машыну затрымалі?
Артур Папок падчас прэзідэнцкайСпадар Папок адрэагаваў на ўчорашнія словы Уладзіміра Някляева, што другая машына з гукаапаратурай 19 снежня 2010 была затрыманая, таму было вырашана ісці з офіса «Гавары праўду». Хаця першапачаткова Някляеў і Статкевіч мусілі з’явіцца з іншага месца.кампаніі-2010 працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Менавіта ён быў за рулём бусіка з апаратурай, які быў затрыманы на вуліцы Калектарнай.
«Я быў у групе, якая займалася камплектаваннем абедзвюх машын. Разам са мной там былі таксама Алег Мяцеліца, Павел Вінаградаў, Юрый Алейнік і пяты хлопец, забыўся ягонае прозвішча. Тую машыну мы пакінулі на вуліцы Убарэвіча ў Чыжоўцы», — кажа Артур Папок.
«Пасля трагічных падзей на Плошчы я тыдзень хаваўся па знаёмых. Тым не менш, я падрыхтаваў месца, куды можна перагнаць тую машыну з Убарэвіча.
Ключоў у мяне не было, але я знайшоў чалавека, які прафесійна займаецца замкамі, і мог адамкнуць дзверы і завесці аўто. Мы прыехалі ў Чыжоўку, пабачылі бусік. Але побач знаходзілася вельмі падазроная „Вольва“. Мне падалося, што чалавек, які ў ёй сядзеў, пільнаваў наш бус.Магчыма, гэта проста ў страха вочы вялікія. Але я жыў на вуліцы Убарэвіча і ведаў там ці не кожную машыну. Таму мы не сталі рызыкаваць».
Па словах Артура Папка, машына ў Чыжоўцы стаяла яшчэ ў студзені. «Яе забраў той пяты чалавек, якога я не помню прозвішча, пасля чаго прадаў з дапамогай майго знаёмага».Кіроўца кажа, што прыйшоў у каманду Някляева, бо творы паэта вельмі паўплывалі на яго, як на чалавека. «Мне цікава, што за паскуда ўліла ў вушы Някляеву гэтую няпраўду?»
Цяпер Артур Папок жыве ў Польшчы, куды эміграваў у хуткім часе пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Каментары