ГА «БАЖ» атрымала адказ на свой запыт адносна лёсу фотаальбомаў. Выглядае на тое, што яны яшчэ маюць шанец вярнуцца да ўладальнікаў.
З ліста вынікае, што Ашмянская мытня падазравала альбомы ў наяўнасці «экстрэмізму» і перадала на экспертызу ва Упраўленне ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама.
Ідэолагі экстрэмізму ў кнізе не ўгледзелі, але знайшлі «неадпаведнасць дзяржаўнаму стандарту», на падставе чаго прызналі альбом незаконнай друкаванай прадукцыяй.
Між тым, «пры адсутнасці ў інфармацыйнай прадукцыі заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці… дадзеная прадукцыя вяртаецца органу, які затрымаў… дадзеную прадукцыю для яе вяртання ўладальніку», — піша намеснік начальніка мытні па праваахоўнай рабоце Уладзімір Данілевіч.
Праўда, дадае ён, альбомы дагэтуль мытнікам не вярнулі, у сувязі з чым яны накіравалі ідэолагам
«Пакуль рана казаць, якім чынам складзецца лёс альбомаў, — мяркуе намеснік старшыні ГА „БАЖ“ Андрэй Бастунец. — Але складваецца ўражанне, што супрацоўнікі мытні цяпер задумаліся пра законнасць іх вынятку. Відавочна, у першую чаргу мытню цікавіла, ці не з’яўляюцца альбомы „экстрэмісцкай прадукцыяй“, і менавіта па адказ на гэтае пытанне яны звярнуліся ў выканкам. Выканкам назваў альбомы „незаконнай прадукцыяй“, спаслаўшыся на парушэнне дзяржстандартаў. Але,
Нягледзячы на ўсе гэтыя акалічнасці, юрыст не выключае: калі б інцыдэнт не выклікаў гучнага розгаласу, фотаальбомы маглі б ціха знішчыць.