У Мазыры гатовы да засялення першы ў Гомельскай вобласці арэндны дом.

Дзевяціпавярховы дом на 80 кватэр быў пабудаваны на вуліцы Малініна за кошт абласнога бюджэту,
кватэры ў ім будуць перадавацца грамадзянам у арэнду.

Як паведаміў начальнік аддзела ЖКГ Мазырскага райвыканкама Дзмітрый Мілер, 11 студзеня — апошні тэрмін для падачы заяў ад ахвотных узяць у арэнду кватэру ў новым доме.

Ужо пададзена 327 заяў.
Перавага будзе тым, хто больш за іншых стаіць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў (у райцэнтры стаяць на ўліку больш як 8,3 тыс. чалавек).
Кошт квадратнага метра арэнднага жылля з улікам каэфіцыента для Мазыра (0,4) — 8 тыс. беларускіх рублёў, плюс камунальныя паслугі.
Дагавор арэнды можна скласці на тэрмін ад года да пяці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?