Меркаванні1010

Выбары без выбару, або Якому быць шорт-лісту прэміі Гедройца

Піша Павал Абрамовіч.

Папярэджанне: тое, аб чым я пішу ніжэй, — мой асабісты прагноз. У мінулым годзе я — дзякуючы крытычнаму аналізу і інтуіцыі — правільна назваў двух з шасці намінантаў на прэмію Гедройца, кожнага трэцяга з шорт-ліста. 33,3% — добры адсотак для літаратурнага крытыка, які жыве ў эпоху Мо Яня і самвыдату ад Amazon.com. То паспрабую ператварыцца ў прагматыка і павялічыць яго, а яшчэ — назваць лаўрэатаў.

У чым мэта літаратурнай прэміі?

Ідэальна, калі яна прысуджаецца найлепшай мастацкай кнізе, калі ў выніку на літаратурнай вуліцы ладзіцца вялікае свята
. Але ліхтары не гараць, карнавалу не будзе, і прэмія — усяго толькі баланс інтарэсаў і камерцыйны разлік, здаровы прагматызм і вырашэнне неадкладных калялітаратурных справаў, ну і лыжачка густаўшчыны, пах валідолу/карвалолу.

Таму для мяне не дзіўна, што

ў шорт-ліст увойдзе раман У. Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (1) — «раманчык» вельмі слабы, які ўяўляе сабою ўсяго толькі голага публіцыстычнага караля, аднак там жа знутры красамоўнае савецкае жыццё, якое гаворыць само за сябе, толькі паспявай слухаць, якое добра памятаюць палякі.
Да таго ж асоба аўтара — вядомая, мас-медыйная, палітычна ангажаваная. Кніга ў перакладзе будзе прадавацца ого-го! (Наагул лічу, што гэты «раманчык» атрымае і саму прэмію, ганаровае першае месца — і тое для мяне чорная навіна з будучыні. Някляеву-паэту я толькі веру, у паэзіі — уся ягоная краса і моц).

У шорт-ліст трапіць раман Алеся Пашкевіча «Сімъ Победиши» (2), твор, які быццам створаны для прэміі з польскімі «каранямі»: тут і Іван Жахлівы, і Кацярына Ягелонка, і праекцыі-пераклічкі з сучаснасцю, дзе таксама ці то ярузельскія, ці то лукашэнкі.
Кніга Пашкевіча мае мастацкія вартасці і гісторыка-дакументальны грунт, які так любіць польская публіка, тое сапраўдны міжнародны бэстсэлер. Падчас свайго выбару журы будзе вагацца між гэтай кнігай і кнігай Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Аднак апошняя, на жаль, уяўляе сабою першую частку трылогіі (відавочная праблема з выданнем), і журы ўрэшце адступіцца ад Вырвіча.

Безумоўна, у шорт-лісце будзе «жаночы раман», і выбар тут — Алена Брава, яе кніга «Рай даўно перанаселены» (3).
Алена працуе на ніве літаратуры каторы ўжо год, быццам бы, ціха і непрыкметна працуе, але кнігі яе — заўважныя, сумна-густоўныя, з суплеццем жыццёвых лёсаў і думак — яны хораша наследуюць традыцыі Івана Шамякіна.
Гэта якасны ўзровень прозы, і няхай палячкі нарэшце адарвуцца ад сваёй улюбёнай Вольгі Такарчук дзеля гэтай кнігі, хоць і не дужа падобнай да кніг апошняй (і дзякуй Богу).
Дзве жанчыны з журы таму паспрыяюць.

Цяпер пра Альгерда Бахарэвіча — творцу, які неўпрыкмет і няўцям для многіх аднавіў жанр «пісьменніцкай крытыкі» —

маю на ўвазе «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча» (4).
Сімпатычна, што Альгерд рэгулярна выдае новыя кнігі, паступова творыць унутранае ўзыходжанне, а не сілкуецца перавыданнем старых твораў, як робіць тое 85% беларускіх пісьменнікаў. Зрэшты, журы інтрыгуе няўмольна — другі год запар абірае эсэ Бахарэвіча.

І яшчэ дзве кнігі.

Тое «Зямля пад крыламі Фенікса» Сяргея Балахонава (5).
Гэтая кніга знясе дах беларускаму чытачу (бо трэба ж нарэшце нешта рабіць са стэрэатыпамі і ідэаламі-ідаламі), прымусіць ва ўсім сумнявацца і тым самым верне яго найкарацейшай дарогай да сапраўднай Беларусі (эпіграфам да кнігі Балахонава можна было зрабіць словы М. Гарэцкага з эсэ «Наш тэатр»: «Беларус — гэта Хомка, што веры не дае») — зборнік гэты вынесе мозг і палякам, абеларусіць іх крыху, бо адна з задач прэміі Гедройца — «паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры». Журы не адступіцца.

І нарэшце Адам Глобус, «Сказы» (6). Тут логіка такая: калі Глобус прайшоў у лонг-ліст, то і ў шорт-ліст пралезе, бо пракляне, у сшытачак, дзе ўсе сУчаснікі, запіша.

Відавочна, шорт-ліст атрымаўся неаб’ектыўным, чытачы наагул ні аб чым не здагадваюцца, а нейкі крытык шыпіць: «Где „Ш-ш-ш-шабаны“, моя прелесть?!», але ціха! На сцэну ўжо выходзяць лаўрэаты — Някляеў, Пашкевіч, Брава — і, бач ты, зласлівец Федарэнка ізноў падаслаў п’яных хамаў-сябручкоў!..

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту ФОТАФАКТ1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА3

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць