З-за нічыйнага пакета, знойдзенага раніцай 12 студзеня каля сталічнага ГУМа, міліцыяй была ачэплена прылеглая тэрыторыя ў цэнтры Мінска.

У прыватнасці, паведамляюць відавочцы,

прыкладна ў 10.30 былі перакрытыя для пешаходаў частка праспекта Незалежнасці з боку будынка ГУМа, у тым ліку ўваход у магазін, і бліжэйшы падземны пераход.

Спецыялісты высвятлялі, ці няма ў пакінутым невядомымі каля аднаго з найбуйнейшых універмагаў сталіцы пластыкавым пакеце выбуховай прылады.

Як паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама,

у пакеце было знойдзена смецце.
Тэрыторыя была ачэплена не больш як на 10 хвілін, паведамілі ў сталічнай міліцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?